Ніва № 08 (2963), 24 лютага 2013 г.

У Шудзялаве на мясаеда

Іаанна ЧАБАН

Міжнароднае слова „карнавал” не было папулярным у часах маладосці сённяшніх бабуль з падкрынскіх ці падшудзялаўскіх вёсак. Зімовы перыяд вяселляў, хрысцін ці танцавальных вечарын ад вякоў называлі тут „місаедам”. Паходжанне гэтага слова звязанае з мясам, якое без абмежаванняў спажывалі да масленіцы — перадапошняга тыдня перад Вялікім постам. З цягам часу навакольныя вёскі пачалі адміраць і разам з імі зніклі родная мова і традыцыі.

Цяперашняе грамадскае жыццё сялян праходзіць перш за ўсё ў публічных установах. Вядома, цывілізацыйны прагрэс з’яўляецца неразлучнай яго часткай. Не трэба здзіўляцца, што вясковыя гаспадыні хочуць гуляць у рытме папулярнай музыкі, апранутыя ў самыя апошнія навінкі свету моды, з тварамі скрытымі за майстэрскімі слоямі супер’якаснага макіяжу.

Гмінны асяродак культуры і рэкрэацыі ў Шудзялаве добра ведае як прыцягнуць да сваіх ініцыятыў жыхароў наваколля. У пераважнай большасці жаночы калектыў работніц культуры чарговы раз даказаў, што можна быць супермодным, спалучыўшы цывілізацыйны прагрэс з традыцыяй. Менавіта ў такой ураўнаважанай атмасферы праходзіла шудзялаўская жаночая мясаедная сустрэча. Чарговы раз за супольны стол селі розныя пакаленні гаспадынь, між іншым, з Піражкоў, Астраўка, Кнышэвіч, Слоі, Казловага Луга, Вярхлесся і Шудзялава. Зімовыя сустрэчы сталі ўжо сталым пунктам гміннай забаўляльнай праграмы. Дваццаць першы раз прайшлі яны пад лозунгам „Быць жанчынай”. Хоць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF