Ніва № 08 (2963), 24 лютага 2013 г.

Як будзе з адходамі?

Аляксей МАРОЗ

1 студзеня 2012 года ўступіў у сілу новы закон аб захаванні чысціні і парадку ў гмінах. Яго мэта — абмежаваць забруджванне навакольнага асяроддзя бытавымі адходамі, якіх паяўляецца штораз больш і больш. Пэўна закон, які ўскладвае на гмінныя самаўрады абавязак найпазней ад 1 ліпеня гэтага года ўвесці новыя прынцыпы абыходжання з адходамі, спрычыніцца да абмежавання забруджвання асяроддзя, але паяўляецца пытанне, ці патрэбны быў ажно новы закон у такім выглядзе як цяперашні, каб зрабіць больш цывілізаваным абыходжанне з адходамі? Адказы на гэтае пытанне — розныя, часта залежныя ад таго, у якім асяроддзі іх паставіць. Больш радыкальных крокаў у галіне абмежавання забруджвання навакольнага асяроддзя патрабавалі экалагічныя арганізацыі, але ўжо ў многіх гмінных самаўрадах новы спосаб абыходжання з адходамі не выклікае энтузіязму. Сярод звычайнага насельніцтва новыя вырашэнні крытыкуюцца.

Прыхільнікі новай палітыкі ў галіне адходаў могуць сказаць, што падобныя вырашэнні спраўдзіліся ў заходніх краінах і няма падстаў меркаваць, што не прымуцца ў нас. Аднак іншыя могуць пераконваць, што ў нас нізкая экалагічная свядомасць насельніцтва і перш за ўсё трэба працаваць у напрамку яе павышэння, а адміністратыўныя загады трэба ўводзіць пазней. Практычна ў кожным новым варыянце, які могуць прыняць да рэалізацыі гмінныя радныя, плата за адходы не будзе адлюстроўваць сапраўднай іх колькасці вырабленай паасобнымі асобамі і сем’ямі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF