Ніва № 08 (2963), 24 лютага 2013 г.

Працуй, працуй, працуй

Міраслаў ГРЫКА

Незалежна ад таго, ці ты цяпер рабочы лясны ці ў фабрыцы гаек, працаўнік у краме ці ўстанове, мусіш усведамляць сабе, што дзяржаву не цікавяць вырабленыя табою гайкі, пастаўленыя кубаметры драўніны ці аказаныя паслугі. Нават ты сам мала яе цікавіш. Паколькі ты плацельшчык сацыяльных страховак ЗУС, ты з’яўляешся для яе выключна бюджэтнай запхайдзірай ды вытворцам цяперашніх пенсій. Гэта дзякуючы табе яны могуць выплачвацца. Памятай, што за тваю працу трымае пальцы шматмільённы натоўп людзей пенсійнага ўзросту, улічваючы славутага агента Томка, які, выконваючы фукнцыю дзяржаўнага залётніка, дачакаўся заслужанай пенсіі ў 35-гадовым узросце. Тваю працу дацэньваюць таксама чарговыя мільёны іншых прывілеяваных дзяржавай асоб — паліцыянтаў, вайскоўцаў, шахцёраў і г.д. Усе яны чакаюць ад цябе поўнай адданасці працы. Дзякуючы таму, а хутчэй дзякуючы грошыкам, якія ты збіраеш на сваім пенсійным рахунку, дзяржава можа выплаціць ім пенсіі, рэнты і дапамогі. Таму не спыняйся ў працы. Сёння ты працуеш на пенсію свайго бацькі, заўтра твой сын зробіць гэта для цябе. Дарэчы, які прыгожы салідарызм пакаленняў. Толькі што кожная залатоўка, якую ўкладваеш у свой пенсійны кошык, праз 20-30 гадоў вернецца да цябе двойчы зменшаная на кошты ўзрастаючага публічнага даўгу. Можаш быць упэўненым амаль у ста працэнтах, што абцяжарыць ён таксама будучую пенсію твайго сына. На жаль, усё паказвае на тое, што сын твайго сына будзе прымушаны да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF