Ніва № 08 (2963), 24 лютага 2013 г.

Вежы і веды

Віктар САЗОНАЎ

Нашая мяжа, як і належыць для мяжы, дзе штучна і ўпарта спрабуюць раздзяліць натуральную хаду агульнаеўрапейскай цывілізацыі на дзве надуманыя паловы, зноў аказалася пад пільным наглядам і на моцным замку. Замок умоўны, як і сімвалы на ім, з неіснуючым іржавым вялікім ключом і казачнымі вялікімі варотамі, таксама неіснуючымі. Ну і з астатняй віртуальнай атрыбутыкай і абсталяваннем, услаўленымі ў песні пра кантрабандыста Касяй Камоцкай — таемныя пасткі, сховы, жалезныя маскі на тварах аховы і высокія вежы.

У рэальнасці ж гэта проста чарговы службовец у прыгожым мундзіры на адным з берасцейскіх мытных пераходаў, які заўважыў у сумцы ў свайго суайчынніка... кніжку. Так, кніжку. І таму ён яго рэальна затрымаў, каб нібыта дакапацца да таго, што такога ў той кніжцы напісана. Вось такая ў гэтага службоўца непераадольная цяга да друкаванага слова.

І хоць чалавек у мундзіры сам мае вышэйшую адукацыю, што тэарэтычна сведчыць пра тое, што службовец — асоба пісьменная і чытаць у прынцыпе ўмее, ён усё ж выклікае на дапамогу яшчэ некалькі супрацоўнікаў з іншых службаў. І ўсё для таго, каб нібыта разабрацца ў змесце кніжкі, якую маладыя людзі везлі са сходу „вікіпедзістаў”.

Падобная справа не новая, і зусім не арыгінальная. Людзей з кніжкамі на беларускай мяжы затрымліваюць часцей чым нелегалаў ці кантрабандыстаў, калі суаднесці колькасць гэтых кніжных затрыманняў да колькасці чалавек, што возяць кніжкі, і той (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF