Ніва № 08 (2963), 24 лютага 2013 г.

Нязломны беларускі яздок

Яўген ВАПА

У нязведаную жыццёвую дарогу з родных крынкаўскіх загонаў адправіўся Сакрат Яновіч у вялікі горад Беласток за навукай, хлебам, беларускасцю. У тым жа часе дзесяткі тысяч басаногіх выхадцаў з паваенных беларускіх вёсак з неўтаймаванай радасцю здасць у гарадское і чалавечае забыццё родную мову, веру, нацыянальную будучыню. А ўсюды вакол квітнела і буяніла маладосць і ўсе марылі стаць польскімі панамі ці прынамсі падпанкамі. На ягоных вачах сябрук Вася станавіўся Вацкам, сяброўка Ніна — Янінай. Яны, разам са сваімі дзеткамі, саромеліся ўласных, дзеравенскіх бабуль і дзядуляў. Заставаўся крык, роспач, бязвыхаднасць. Перад родным, беларускім на Беласточчыне вырасла сцяна, быццам Берлінскі мур, які выдаваўся непарушным на стагоддзі. І заставалася ахвота яго зварухнуць, паслабіць, узмацняючы сваё роднае слова. Думаць, пісаць і марыць па-беларуску. Сэнс жыцця, пратэст маладосці, а ўсё пад пільным наглядам палітычнай паліцыі. Цана беларускіх мараў і наіўных спадзяванняў на чалавечы твар улады і спецслужбаў аказалася надта высокай. Былі гэта самыя цяжкія, малыя дні вялікага крынкаўскага мудраца.

Але атрыманая навука не пайшла дарма. Сакрат Яновіч са здвоенай сілай ідзе на самотнае змаганне за беларускасць з тадышняй сістэмай. Змагаецца той зброяй, якая прыходзіцца быць найбольш запамінальнай суродзічам і нашым ворагам: словам, словам, словам. Сейбіт, што дапамог самасейным беларускім сцяблінам Падляшскай зямлі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF