Ніва № 07 (2962), 17 лютага 2013 г.

Бельскія кліматы

Аляксей МАРОЗ

Беларускі хор «Васілёчкі», беларускі калектыў «Маланка», калектыў «Куранты», у якога рэпертуары ёсць таксама многа песень на беларускай мове, Хор польскай нацыянальнай песні, Украінскі калектыў песні і танца «Ранок» і Студыя песні «Фарт», якія дзейнічаюць пры Бельскім доме культуры, удала выступілі 2 лютага на сваёй сцэне ў рамках «Бельскіх мастацкіх кліматаў». Канцэрты паасобных бельскіх калектываў пачаў арганізаваць гадоў пятнаццаць таму назад тадышні дырэктар БДК Сяргей Лукашук. Тры гады таму паявілася ідэя прэзентаваць рэпертуар усіх калектываў у час аднаго мерапрыемства. Тады пачалі ладзіць «Бельскія мастацкія кліматы».

— Спачатку мы арганізавалі канцэрты паасобных калектываў, якія дзейнічалі пры БДК, пасля быў пяцігадовы перапынак. Ад трох гадоў ладзім «Бельскія мастацкія кліматы» — супольную імпрэзу для ўсіх нашых калектываў. Зараз я ўжо не дырэктар і прыйшоў сюды як пенсіянер, а выступаю як член «Маланкі», — заявіў Сяргей Лукашук, музычны кіраўнік гэтага калектыву. — «Бельскія кліматы» лічу важным мерапрыемствам, бо інтэгруе яно бельскае музычнае асяроддзе і стварае добры клімат для пазнейшых супольных гульняў.

Музычнае мерапрыемства адкрыла новая дырэктар БДК Малгажата Біль-Ярузельская, якая працуе на гэтай пасадзе са студзеня гэтага года.

— «Бельскія мастацкія кліматы» — фантастычнае мерапрыемства, якое паказвае шматкультурнасць Бельска-Падляшскага. Я ніколі раней непасрэдна не займалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF