Ніва № 07 (2962), 17 лютага 2013 г.

Антон Неманцэвіч маліўся за Беларусь

Сяргей ЧЫГРЫН

Згадваючы пра даваенны пасёлак Альбярцін (цяпер мікрараён Слоніма), нельга абмінуць адну яркую беларускую асобу — Антона Неманцэвіча (1893-1943), якому сёлета 8 лютага споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння. Гэта быў беларускі ўніяцкі царкоўны дзеяч, выдавец, публіцыст, вязень савецкіх і нямецкіх турмаў.

Нарадзіўся ён далёка ад сваей радзімы — у сталіцы Расейскае імперыі — Санкт-Пецярбургу (па іншых звестках на Сакольшчыне) 8 лютага 1893 года. Ягоныя бацькі, Вікторыя і Ян, прыехалі туды з ваколіц Саколкі. Бацькі выхавалі яго добрым і ахвярным каталіком. Скончыўшы вядомую ў Пецярбургу прыватную каталіцкую гімназію св. Кацярыны, малады юнак выбраў нялёгкую святарскую дарогу. Пасля заканчэння ў 1915 годзе каталіцкай семінарыі, ён адразу паступіў у мітрапалітальную духоўную акадэмію, якая ў той час існавала ў Пецярбургу.

У тым самым годзе Антон Неманцэвіч становіцца сябрам беларускага кола ў гэтай акадэміі. Большасць яе чальцоў стануць пазней шчырымі рупліўцамі магутнага руху беларускага каталіцкага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя.

Але папрацаваць на карысць Богу і народу на Бацькаўшчыне святару давялося толькі ў 1929 годзе. Перад гэтым айцец Антон паспеў двойчы (у 1919 і 1921 гг.) пабываць у савецкім астрозе за „занадта актыўную рэлігійную дзейнасць”. Пасля, па накіраванню мітрапаліта Эдварда Ропа, выехаў на вучобу ў Рым у Папскі ўсходні інстытут і вярнуўся ў Польшчу доктарам усходніх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF