Ніва № 07 (2962), 17 лютага 2013 г.

Паэзія дарогай да чалавека...

Агата АРЛЯНСКАЯ

— Хаця маем непаэтычны час, паэзія маецца цалкам добра, — падагуліў Тамаш Мельцарак, журналіcт з Лондана пасля V Фестывалю славянскай паэзіі ў Варшаве ў лістападзе мінулага года. — Паяўляюцца новыя вершы і новыя паэты. Квітнее таксама і беларуская паэзія, таксама на Беласточчыне. Мяне захапляе перш за ўсё іхняя ўнутраная патрэба пісання, выказвання такім чынам сваіх найглыбейшых думак і пачуццяў. Беларускія творцы расказвалі аб ролі, якую ў іх жыцці адыграла праца над захаваннем і развоем беларускай мовы. Гэта дзесяткі публікацый, сотні артыкулаў і сустрэч, шмат гадоў прысвечаных творчай працы, публіцыстычнага і педагагічнага старання прыносіць і сёння эфекты, паколькі беларуская паэзія займае штораз больш значнае месца ў еўрапейскай творчасці.

Ад пяці гадоў фестываль арганізуе Аляксандр Наўроцкі — паэт, эсэіст, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса „Poezja dzisiaj”. Дзесяткі паэтаў з усяго свету, між іншым „белавежцаў”, запрасіў таксама Адам Сяменчык з Гарадка, які найчасцей цяпер пражывае ў Лондане. Гэта дзякуючы яму першы раз у фестывалі славянскай паэзіі прынялі ўдзел паэты з Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” — Віктар Швед, Міра Лукша і Лідзія Маліноўская.

— На фоне міжнароднай гронкі паэтаў выпалі яны добра, рэкамендуючы сваю творчасць без нейкіх комплексаў і з гонарам адзначаючы сваё падляшска-беларускае паходжанне, — сказаў Аляксандр Наўроцкі, які разам з Сяменчыкам вёў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF