Ніва № 07 (2962), 17 лютага 2013 г.

За Бобрай (3)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Песня, што пачынаецца са слоў „ой рэчанька-рэчанька, чаму ж ты ня поўная, з беражком няроўная”, магчыма, была складзена недзе на нашай Бобры. Бо ж там калісь, а нават не так даўно, насельніцтва карысталася беларускімі гаворкамі, напрыклад, у Яглове ў даваенны час (пра гэта было ў „Ніве” № 40 з 2011 года). Зараз там беларускія гаворкі ў адступленні перад польскай мовай.

Польская мова мае нейкую магічную намагнічанасць. Прафесар Ягелонскага ўніверсітэта Вацлаў Сабескі пісаў у міжваенны час, што кашубы, калі прапаведнік прабаваў звяртацца да іх не па-польску, толькі па-кашубску — выходзілі з касцёла! Мо носьбіты беларускай мовы і іх нашчадкі, на чале з Лукашэнкам, не такія ўжо і чужалюбныя дзівакі...

А Бобра, на адрэзку ад Дэмбова, дзе ў яе зараз уліваецца Нэта, да Далістова, надта паўнаводная, з беражкамі роўная. Калісь, яшчэ дзвесце гадоў таму назад, Нэта ўлівалася ў Бобру менавіта каля Далістова, даплываючы туды асобным рэчышчам. А рэчышча Бобры было разлічана прыродай толькі для яе, для Бобры. Калі ж туды будаўнікі Аўгустоўскага канала дабавілі ваду з Нэты, то яе стала надта многа.

Прадбачвалася, што каналам будзе праходзіць каля трох тысяч „берлінак” у год, кожная па сто тон грузападымальнасці, значыць каналам мела праходзіць трыста тысяч тон тавару ў год. Толькі ў тым часе людзі выдумалі іншыя сродкі транспарту і цяпер на Бобры пуста.

А калісь, як згадваюць летапісы і даўнія дакументы, там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF