Ніва № 07 (2962), 17 лютага 2013 г.

Дзякуючы дабрызным людзям

Міраслаў ГРЫКА

Адкуль мой сябра, польскі беларус, кінуў паскудную звычку нікатынізму, находзяць на яго чорныя думкі. Як памятаю, калі ён курыў, таксама меў чорнадумства, ды, усё ж, дальбог, не аж такое! Сапраўды, ёсць штосьці ў цыгарэтах пякельнае! Возьмем тыя смалістыя рэчывы. Цяпер ужо выкашліваюцца яны з мозгу майго сябра разам з таксінамі грамадскай турботы. Вось прыглядваючыся таму, што адбываецца ў нашай краіне, абмяркоўвае ён сапраўды чартоўскае пытанне: ці ў Беларусі, калі не стане Лукашэнкі, запануе палітычная распярдуха, якую маем у Польшчы? І ўжо ад дваццаці гадоў! Вядома, з чартоўскім — nomen omen — хвосіцкам апошніх гадоў польска-польскай вайны. Паводле яго прадбачванняў, можа наступіць супермегараспярдуха! Няхай толькі тамашняя апазіцыя дарвецца да ўлады. Польска-польская вайна гэта ледзь чартоўская забаўка малалецтва. Сваю спелую, люцыпарычную постаць адслоніць толькі ў Беларусі. І ў гэтым месцы дазволю сабе не пагадзіцца з сябрам. Факты, хаця смярдзяць серай і кіпуючай смалой, не дазваляюць мне, аднак, меркаваць інакш.

Ад дзесяцігоддзяў палітыкай у Беларусі займаліся ўлады адчужаныя ад народа. Калі не савецкія, то постсавецкія — быццам бы дэмакратычныя, ды загубленыя ў хаосе дамарослага капіталізму. Не адзін грамадзянін, прывыклы да дзяржаўнага апякунства, з за гэтага паплаціўся голадам і прыгнечанасцю нявызначанага заўтрашняга дня. Шчасце ў няшчасці, адну і другую ўладу чэрці далі і ўзялі. На канец (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF