Ніва № 07 (2962), 17 лютага 2013 г.

Комплекс правінцыялкі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Жывем мы ў Беларусі ў перавернутым, перакручаным грамадстве. Грамадстве, у якім страчаны амаль усе арыенціры, грамадстве, дзе многае перакулена з ног на галаву. У нашым дзіўным каралеўстве крывых люстэркаў усё робіцца для ўзмацнення гэтай татальнай фантасмагорыі, да давядзення гэтага абсурду да абсалюту. У шматтысячнай гісторыі чалавецтва было шмат паняволеных народаў і заваяваных краін, многія з іх даўно зніклі з аблічча зямлі, альбо перарадзіліся ў іншыя. Але, думаецца, плямёнаў манкуртаў, якое паказаў у сваім літаратурным творы кыргызскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў, у рэальнасці было не так шмат. Адным з такіх з’яўляюцца сучасныя беларусы — народ, які жыве нібыта ў сваёй — паводле назвы — дзяржаве, а між тым — нібыта як на чужой зямлі, народ са сваёй багатай гісторыяй, але які жыве чужым розумам і чужынскімі парадкамі. Зразумела, што больш чым за дзвесце гадоў панавання тут усходняга суседа не маглі прайсці бясследна. Акрамя таго мяняліся этнічныя межы, паліліся беларускія кнігі, руйнавалася наша архітэктура, вынішчаліся фізічна і людзі — ваяры, інтэлігенцыя, цвет нацыі. Тым, каго пакідалі жывым, прапаганда прышчапляла трывалы комплекс правінцыйнасці. Беларусь мусіла быць то „северо-западным краем”, то „партызанскай рэспублікай”, то ўрэшце нібыта самастойнай дзяржавай, але ў якой „нічога няма” — прыродных рэсурсаў, людскіх талентаў, сваёй паўнавартаснай мовы і культуры. Вось і не можа стаць дзікая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF