Ніва № 07 (2962), 17 лютага 2013 г.

Двухмоўныя дошкі нашым козырам

Размова з войтам Чыжоўскай гміны Юрыем Васілюком, які ўжо 10 гадоў кіруе працай мясцовага самаўрада.

— Восенню 2002 года Вы былі абраны войтам Чыжоўскай гміны ад Беларуска-народнага выбарчага камітэта, апярэдзіўшы дырэктара Падставовай школы ў Кленіках Яна Лабузінскага, кандыдата ад правячага тады ў Польшчы СЛД.

— Я першы ў гміне стаў часта спатыкацца па вёсках з людзьмі, а пры гэтым у розных умовах. Было нават, што ў 5 гадзін раніцы размаўляў з сялянамі на скупцы малака і вёў дыскусіі з людзьмі непасрэдна на вуліцы. Усё гэта спрацавала і я са сваёй праграмай, у якой многа месца адведзена перабудове дарог, дайшоў да жыхароў гміны. Дапамагаў мне мой цесць, родам з Чыжоў, а я і сам не прыйшоў звонку, бо выводжуся з Курашава і ведаю многіх выбаршчыкаў.

— На зломе 2002 і 2003 гадоў Вы яшчэ не ведалі, што будуць еўрасаюзныя сродкі на гмінныя інвестыцыі. Вам, войту Чыжоўскай гміны, удалося здабыць многа вонкавых сродкаў на гмінныя праекты, перш за ўсё з еўрасаюзнага бюджэту. Якія вялікія інвестыцыі ўдалося Вам зрэалізаваць на працягу 10 гадоў кіравання гмінным самаўрадам, зразумела, з дафінансаваннем з гміннага бюджэту?

— Як на адносна невялікія фінансавыя магчымасці нашай гміны ўдалося нам здабыць многа еўрасаюзных сродкаў. На працягу 10 гадоў рэалізавалі мы ажно 21 праект з прыцягненнем еўрасаюзных сродкаў і грошай з дзяржаўнага бюджэту. Інвеставалі мы ў розныя сектары нашага жыцця, у перабудову і мадэрнізацыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF