Ніва № 06 (2961), 10 лютага 2013 г.

Тэатральны новы пачатак

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта быў першы такі візіт пры памяці цяперашніх працаўнікоў Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку. У Мінску яго новая дырэктарка Агнешка Карыткоўская-Мазур размаўляла з кіраўнікамі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД), Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ды незалежных тэатраў: „Korniag Theatre”, „ІнЖЭст”, „Д.О.С.К.І.”. Сустрэлася таксама з адным з найвыдатных беларускіх драматургаў Мікалаем Рудкоўскім, рэжысёрам (з „воўчым білетам” у Беларусі) Валерым Мазынскім, пісьменнікам і мастаком Артурам Клінавым, крытыкам тэатра Таццянай Арцімовіч. Не былі гэта звычайныя размовы, датычныя толькі абмену спектаклямі, як гэта ў прынцыпе бывала дасюль, але таксама і магчымасцей рэалізацыі супольных праектаў, у якіх могуць быць занятыя беларускія і польскія творцы.

Падрыхтоўка візіту працягвалася роўна тры месяцы. Адбыўся ён па запрашэнні РТБД. Дырэктарцы Карыткоўскай-Мазур спадарожнічалі дырэктар дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскай Маршалкоўскай управы Анатоль Вап, два члены Мастацкай рады „Вянгеркі” — тэатразнаўцы Конрад Шчэбёт і Мацей Халадоўскі ды мастак-фатограф Павел Гжэсь, якога выстава неўзабаве заінаўгуруе дзейнасць пастаяннай галерэі ў „Вянгерку”.

— Тэатр гэта не толькі спектаклі, — ад пачатку мінскіх сустрэч пераконвала спадарыня дырэктарка.

Пасля завяршэння трохдзённага візіту паявіліся канкрэтныя планы. І так між (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF