Ніва № 06 (2961), 10 лютага 2013 г.

Кастусь Каліноўскі і беларуская справа

Васіль САКОЎСКІ

У трэцім нумары „Нівы” ад 20 студзеня 2013 г. у артыкуле Сяргея Чыгрына чытаем: „Яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў паміж беларускім гісторыкам Міхасём Бічом і літарату-разнаўцам Уладзімірам Казберуком узнікла спрэчка ў пытаннях грамадска-палітычных поглядаў Кастуся Каліноўскага. Уладзімір Казбярук лічыў дзейнасць Кастуся Каліноўскага выключна польскай. Міхась Біч не пагаджаўся з такімі аргументамі і казаў, што погляды У. Казберука супадаюць з ацэнкай дзейнасці К. Каліноўскага савецкімі гісторыкамі 1930-х гадоў. Але навуковыя даследчыкі пагадзіліся ў адным моманце, што падзеі звязаныя з паўстаннем 1863-1864 гадоў можна лічыць пачаткам беларускай нацыянальнай ідэі ці, прынамсі, пачаткам пачатку”.

Спрэчкі на тэму грамадска-палітычных поглядаў Кастуся Каліноўскага ўзніклі не на пачатку 1990-х гадоў, а значна раней і працягваюцца ўвесь час аж дасюль, хаця ад Студзеньскага паўстання мінула ўжо 150 гадоў. І, канешне ж, найбольш востра праходзяць гэтыя спрэчкі ў асноўным на Беларусі і на нашай Беласточчыне. І не дзіва, бо нам, беларусам, вельмі ж важна: ці Кастусь Каліноўскі годзен насіць званне беларускага нацыянальнага героя, ці не вельмі?!

І так, адны вучоныя лічаць К. Каліноўскага самым яскравым, самаадданым і самым таленавітым змагаром за беларускія нацыянальныя справы, другія — больш памяркоўныя ў пахвалах яго заслуг для беларускага народа, а трэція — як напрыклад спамянуты тут У. Казбярук — і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF