Ніва № 06 (2961), 10 лютага 2013 г.

Вярхлескае калядаванне

Іаанна ЧАБАН

Вёска Вярхлесcе, што ў Шудзялаўскай гміне Сакольскага павета на адзін дзень стала цэнтрам калядных традыцый. Менавіта тут 27 студзеня 2013 года прайшоў XVIII Канцэрт суседскіх калядак, ладжаны Шудзялаўскім домам культуры. У вёску, якая скрылася ў лясной глушы Кнышынскай пушчы, з’ехаліся не толькі жыхары Шудзялаўскай гміны, але таксама ваяводскія чыны на чале з віцэ-маршалкам Падляшскага ваяводства Мечыславам Казімежам Башко. Мерапрыемства сваёй прысутнасцю ўдастоілі войт Шудзялаўскай гміны Марыюш Чабан, сакратар Гміннай управы Альжбета Гарбацэвіч, старшыня Гміннай рады Лешак Альховік, камендант шудзялаўскіх пагранічнікаў Міраслаў Падгаеўскі, павятовы радны Тадэвуш Такарэвіч, намеснік старшыні Краёвага саюза сялян ды сельскагаспадарчых гурткоў і арганізацый Міраслаў Суровец.

У прасторнай зале вясковай святліцы панавала асаблівая атмасфера добразычлівасці і радасці. Энергічныя мясцовыя жанчыны з самага парога з усмешкай і клопатам прымалі ўваходзячых гасцей. Амаль усе жыхары даволі вялікага Вярхлесся адгукнуліся на заклік дырэктаркі Шудзялаўскага дома культуры Альжбеты Ярашэвіч аб правядзенні ў вёсцы святочнага канцэрта. У святліцу неслі яны гаршкі поўныя, між іншым, свойскай каўбасы, кішкі ці бульбяна-мясных клёцкаў. Снежна-белы, напамінаючы надвор’е за акном, стол у святліцы паступова запаўняўся разнароднымі, толькі што вынятымі з печкі, пірагамі. Гаспадары не шкадавалі таксама хатняга хлеба і віна. Уражвала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF