Ніва № 06 (2961), 10 лютага 2013 г.

Радасная дапамога госпісу

Агата АРЛЯНСКА

Хатні госпіс Фонду «Падляшскі анкалагічны госпіс» у Новай Волі Міхалоўскай гміны надалей дзейнічае на грамадскіх пачатках. Грамадскі збор грошай праводзіцца ў скарбонкі ў крамах «ВІМ», «Левіятан», «Крафт» (Л. Баршчэўскі), «СІС» (Савіцкі і Сымка) і ў «Бядронцы».

Госпіс прарока Іллі быў пасвячаны 10 кастрычніка 2012 г., а 25 студзеня 2013 г. у «Гасподзе Міхалова» ў Міхалове адбыўся дабрачынны баль. Увесь прыбытак ад балю падтрымае дзейнасць хатняга госпісу. Свой уклад (нават найменшы) дзеля падтрымкі фонду і госпісу можна пералічваць на рахунак 52 8060 0004 0551 0139 2000 0010, Fundacja Podlaskie Hospicjum Onkologiczne, Bank Spółdzielczy w Białymstoku Oddział w Michałowie.

— Без вашай дапамогі шанцы на тое, каб мы перажылі, драматычна малеюць. Калі мы мелі 4-6 падапечных (хворых пры канцы жыцця ў сваіх дамах), неяк давалі мы сабе рады. Ды цяпер, калі гэтых асоб маем амаль два дзесяткі, а чарговыя чакаюць, каб іх прыняць, нялёгка нам без пастаяннага фінансавання. Апека над адным хворым каштуе каля тысячы злотых штомесячна. Патрэбная ўсялякая дапамога, таму што мусім утрымацца як грамадскі госпіс, — кажа доктар Павел Грабоўскі, старшыня госпісу ў Новай Волі Міхалоўскай гміны, пераможца прэстыжнага агульнапольскага конкурсу «Грамадскі дзеяч года» (сарганізаванага тыднёвікам «Newsweek Polska») і намінант да «Залатых ключоў» («Кур’ера параннага» ў Беластоку). — Апекай госпіс ахапляе Міхалоўскую, Гарадоцкую, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF