Ніва № 06 (2961), 10 лютага 2013 г.

Уік-энд у стылі дыска

Юрка БУЙНЮК

Вярнуўшыся з цяжкай фізічнай працы, чалавек не думае пра вялікія ўзнёслыя ідэі. Яму проста хочацца адпачыць ды расслабіцца. Сёння, у суботу, ды за цэлы тыдзень зашмат я нацягаўся цэглаў ды мяшкоў з цэментам. Калі халоднае, асенне-зімовае, шэрае, вячэрняе надвор’е не настройвае на шпацыр па парку, ёсць ахвота з’есці абед, уключыць тэлевізар, выпіць піва пры ўключаным тэлевізары. Адзін глыток (łyk) за суботні вечар — канец (end) тыдня. Уключаю тэлевізар, каб паправіць сабе настрой. Заўжды, калі прыходзяць выхадныя або свята, у тэлевізары няма чаго глядзець. На большасці польскіх тэлеканалаў паўторы штодзённых серыялаў. Не хочацца таксама глядзець паўторы тых самых амерыканскіх фільмаў дваццацігадовай даўнасці ці пустых бабскіх кінастужак. Абрыдла мне таксама глядзець як змагаюцца між сабою лідары палітычных партый. Гэта нармальнае, што маем крызіс — інакш я, магістр, не працаваў бы на будове. Самыя новыя фільмы ў кіно ды музыка на польскім радыё агрэсіўныя і чужыя — бо не славянскія. Не цікавяць мяне таксама кулінарныя праграмы. Яны сабе вараць, ядзяць, а што мы з таго маем? Голад за нечым новым у старым стылі. Усё роблена на амерыканскі капыл ды на чужой, англійскай мове і ў такі спосаб пададзена, каб чалавеку надаела слухаць ды глядзець. Век сучаснай замежнай, глабальнай, вобразнай поп-культуры становіцца адной і той самай англамоўнай сумессю, прытым занудлівай. Аднак чалавек інстынктыўна ўключае тэлевізар — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF