Ніва № 06 (2961), 10 лютага 2013 г.

Справа не для «Справы для рэпарцёра»

Міраслаў ГРЫКА

Тэлепраграма Альжбеты Яваровіч «Справа для рэпарцёра», якая займаецца сацыяльнымі праблемамі, карыстаецца неслабеючым зацікаўленнем гледачоў. Яе героямі з’яўляюцца наогул асобы, якіх пакрыўдзілі або з за эгаізму найбліжэйшага асяроддзя, у якім яны экзістуюць, або з за невуцтва чыноўнікаў, або нахабнасці прадстаўнікоў апарату правасуддзя. Кожны раз праграму глядзяць каля 4 мільёны асоб. Ад чаго бярэцца гэтая папулярнасць? З аднаго боку гледачы маюць змрочную забаўку — настолькі яна змрочная, што абапіраецца на чалавечую, аўтэнтычную драму, з другога — адчуваюць сябе яны сугероямі, таму што не адзін з іх ацёрся аб падобныя праблемы ўласнай скурай. Сацыяльны эгаізм ды бессардэчнасць прадстаўнікоў дзяржаўных і самаўрадавых устаноў пашыраюцца. Можна рызыкнуць сцвярджэнне, што кожны з нас мае вялікія шанцы стаць такім телегероем. Таму для большасці гледачоў агучанне кожнай крыўды становіцца настойлівай неабходнасцю. Таму што толькі тады ананімная крыўда можа стаць публічнай. А такой ніхто не адважыцца схаваць пад сукно. Таму калі на вачах мільёнаў пакрыўджаны Кавальскі атрымае кампенсацыю за нанесеную шкоду, дык аднаразова ў мільёнах галоў адраджаецца асабістае перакананне, што ні адна чалавечая крыўда не будзе схавана пад сукно. Таксама гэтая ўласная — яшчэ няздзейсненая, ды не немагчымая. Ой, якая ж гэта дарэмная вера! Але ж і так тэлепубліка, гледзячы на шчасце Кавальскага, чэрпае ад гэтага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF