Ніва № 06 (2961), 10 лютага 2013 г.

Добрымі намерамі

Віктар САЗОНАЎ

Думаю, што ў гэты юбілейны год кожны беларус, які хоць недзе друкуецца і выказвае свае думкі ў пісаным выглядзе, абавязкова напіша пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Час зараз такі, калі прадстаўнікі беларускай цывілізацыі пачынаюць шукаць у сваёй гісторыі славутыя постаці, жыццё і дзейнасць якіх можа стаць разгадкай таямнічага беларускага характару, у якім яшчэ самі беларусы не тое што да канца не разабраліся, але, здаецца, заселі недзе ў самым пачатку.

Чаго толькі варты анекдот, з якога напачатку смяецца кожны беларус, а пасля сплёўвае і хмурна крочыць у невядомым накірунку бясконца абураны.

„Пытаецца неяк у беларуса рускі:

— Скажите, а как на белорусском языке будет звучать слово „вперёд”.

— Наперад, — ганарова адказвае беларус.

— О-о-о! Какое уверенное слово! А как тогда на вашем языке будет слово „назад”, — не ўгамоньваецца дапытлівы ўсходні госць.

— А ў нас няма „назад”, — задумліва адказвае беларус. — Нам як трэба назад, то мы рэзка разварочваемся і наперад”.

Сапраўды цікавая рыса беларускага характару. Толькі наперад. Ды вось кірунак толькі б выбраць правільны, глядзіш і ўсю планету даўно абагналі б. Але ж мы як у адваротным кірунку нясёмся, таксама думаем, што ляцім наперад. Можа таму і топчамся на месцы, паміж мінулым і будучым. Таму і мовы ў Рэспубліцы Беларусь дзяржаўныя дзве, два Новыя гады, і нават два розныя дні Божага Нараджэння. Як гэта не смешна выглядае, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF