Ніва № 06 (2961), 10 лютага 2013 г.

Штось з нічога: мастацкая біжутэрыя Дароты Сульжык

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я і сама не ведаю адкуль такая каляровая, — у голасе Дароты Сульжык адчуваецца здзіўленне і адначасова веданне. Яе свет мастацкай біжутэрыі, лямцаваных (фільцаваных) брошак і шаляў гэта пакуль прыадкрытае акенца, праз якое яна сама глядзіць з недаверам...

Напэўна дапамагаюць каментары на інтэрнэт-старонках, дзе паказаны яе лямцаваныя шалікі, брошкі, завушніцы, круглячкі... Пра іх пішуць жанчыны (ды не толькі) у найбольшым зпахапленні: цудэнька! прыгожасць! фантастыка!

Але сам здымак гэта далёка не ўсё тое, што ўяўляе сабой у дотыку фільцаваны шалік ці брошка Дароты Сульжык. Хопіць іх дакрануцца, надзець ці прышпіліць да вопраткі, каб адчуць іх каляровую аўру, цяпло, нейкую падымаючую ўверх сілу...

— У час, калі ўзнікае такая кветка, я інтэнсіўна думаю пра тую асобу, якая яе заказала, — прызнаецца Дарота. — Мабыць тады і з’яўляецца штосьці такое. Метад не ўзяўся з нічога, проста кліенткі Дароты гэта найперш сяброўкі, знаёмыя, сваякі.

* * *

Я сама не ведаю як пачаць размову пра біжутэрыю, шалі, габелены! Дароту Сульжык ведаю як аўтарку знакамітых рэпартажаў, якія друкаваліся ў „Часопісе”. Яна таксама настаўніца, маці цудоўных дзяўчатак Соні і Лены, жонка журналіста і настаўніка Юркі Сульжыка... Таму на пачатак спытаю пра яе любімае спалучэнне колераў: чырвонага і зялёнага. Гэтая прыкмета відавочная нават у знешнім выглядзе дома, які хоць стаіць у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF