Ніва № 05 (2960), 03 лютага 2013 г.

Калядаванне на Вадохрышча

Аляксей МАРОЗ

У час святкавання Божага Нараджэння і непасрэдна перад ім, у час Куцці, у многіх нашых сем’ях захоўваюцца яшчэ даўнія народныя абрады, праявай якіх з’яўляюцца ўрачыстая вячэра і калядаванне. Аднак ужо Хрышчэнне Гасподняе праходзіць у нас без вяртання да народных традыцый. У гэтым годзе першы дзень святкавання Богаяўлення, якое ў нас часцей называюць Хрышчэннем Гасподнім, выпаў у суботу і таму ў Вялікім асвячэнні вады вернікі прымалі ўдзел больш масава, чым у папярэдніх гадах. Удзельнікі асвячэння вады ў Відаве падтрымалі ініцыятыву «Сустрэчы на Вадохрышча», якія ўжо другі раз арганізаваў Музей малой айчыны ў Студзіводах. У мінулым годзе на Вадохрышча было наладжана калядаванне ў Грабаўцы, Дубічах-Царкоўных і Арэшкаве, ад якога і ўсё пачалося.

— Нас вельмі зацікавіў абрад «Хрыстка», які падтрымліваўся ў Арэшкаве жанчынамі з калектыву «Арэшкі», калі тыя былі дзяўчаткамі. На Хрышчэннне Гасподняе хадзілі яны ад хаты да хаты і раздавалі вяскоўцам упрыгожаную галінку дуба з засушанымі лісткамі, якую называлі «хрыстком» і звярталіся ў святочным настроі да гаспадароў словамі: Панна Марыя на прыстолі стояла... Гэтая традыцыя незвычайная і не захавалася ў ніякай іншай мясцовасці на Падляшшы, ані нават на Палессі. Мы рашыліся яе аднавіць у нас, на Беласточчыне, і дзеля гэтага ў мінулым годзе наладзілі «Сустрэчы на Вадохрышча» і прадаўжаем іх сёлета, — заявіў Дарафей Фіёнік, старшыня музейнага аб’яднання са Студзіводаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF