Ніва № 05 (2960), 03 лютага 2013 г.

Найбольшая праблема Беластока!

(гак)

Чаму Міра Лукша, аўтарка дзевяці кніжак на беларускай мове, напісала свой „Biały stok” па-польску? На гэтае пытанне яна адказала сама:

— Жанчыны, з якімі я цягам апошняга года разам прабывала на аддзяленні анкалогіі, калі пачулі, што я — пісьменіцца, пачалі намаўляць мяне: „Proszę coś napisać po polsku, bo jak pani umrze, to nikt w Polsce się nie dowie jaki straciliśmy talent...”.

Пісаць на польскай мове для Міры Лукшы, паланісткі па адукацыі, не новасць і не праблема. Яе „Wiersze tutejsze” — арыгінальны паэтычны том (год выдання 2003), у Беластоку быў несправядліва замоўчаны і непрыкмечаны. Добра, што ў апошні час, разам з намінацыяй да літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага, вядзецца прамацыйная акцыя вылучаных аўтараў і іх твораў. Першая сустрэча з Мірай Лукшай і Кшыштафам Гедройцем (аўтарам кніжкі „Півоня, нямова, галасы”) была наладжана колам паланістаў ва Універсітэце ў Беластоку 24 студзеня г.г. Асноўныя пытанні, якія былі асветлены ў палымяных спрэчках, датычылі мовы і менталітэту жыхароў сталіцы Падляшша. Іх асвятлялі з польскага і беларускага пунктаў гледжання. Аказваецца, па сённяшні дзень горад пазначаны польска-рускім канфліктам, — і гэта найбольшая праблема Беластока.

— Калі мы падымаем такую тэму, гэта добра, — гаварыў Кшыштаф Гедройць, — праз гэта мы маем шанц на лепшае жыццё...

Паколькі тэма была зразумелай для студэнцкай аўдыторыі, настолькі насцярожыла старэйшых цётак — беластачанак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF