Ніва № 05 (2960), 03 лютага 2013 г.

Не было б „Граніцы” без мытнікаў

Уршуля ШУБЗДА

Амаль на дзвесце каштоўных экспанатаў узбагацілася калекцыя Музея Сакольскай зямлі. Мытная палата з Беластока перадала прадметы, якія на працягу апошніх гадоў удалося канфіскаваць мытнікам на польска-беларускай мяжы. Сярод гэтага знайсці можна штодзённыя прылады, такія як лыжкі, салянкі, музычныя інструменты ды ювелірныя вырабы, а нават іконы.

У суботу 26 снежня ў Музеі Сакольскай зямлі адкрылася выстаўка пад загалоўкам „Граніца”. Новыя экспанаты прыцягнулі да музея натоўп людзей. У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Мытнай палаты і ўлады Саколкі.

Намеснік бурмістра Саколкі Пётр Буйвіцкі, які сам амаль дзесяць гадоў працаваў мытнікам, прызнаецца, што асабліва ўключаўся ў справу перадачы экспанатаў музею.

— У мінулым годзе змяніўся закон, які не дазваляў перадаваць такія экспанаты муніцыпальным музеям. Карыстаючыся новай сітуацыяй управа горада Саколкі звярнулася да дырэктара Мытнай палаты ў Беластоку Міраслава Сянкевіча з просьбай аб перадачы музею экспанатаў, якія безумоўна маюць гістарычную вартасць.

Асобы, якія наведалі музей, мелі магчымасць прыглядзецца старым фотаапаратам, прасам на вугаль, акардэонам, а нават грамафонам. Гэтыя апошнія, хаця ўжо ім амаль сто гадоў, цешылі вуха перадваеннымі песнямі з вінілавых кружэлак. Сярод экспанатаў апынуліся таксама два фартэпіяна. Гэтыя мытнікі затрымалі ў мінулым годзе ў Будзіску. Кантрабандысты хацелі перавезці ў іх 4 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF