Ніва № 05 (2960), 03 лютага 2013 г.

Дзеткі аднаго Бога

Іаанна ЧАБАН

Са спадарыняй Альдонай, так назвала я гераіню гэтага артыкула, сустрэлася я выпадкова ў аўтамабілі знаёмага. Стары, невялікі „Фальксваген” вёз прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў крынчан у сталічны Беласток. Кожны з іх ехаў туды па сваіх справах, будучы героем асобай, не падобнай на другую, казкі. Некалькі супольна праведзеных хвілін у безумоўна блізкім кантакце зімовай вопраткі пасажыраў здрадзілі, што побач са мною сядзіць чалавек, які ў змозе паскладаць гэтыя лёсы ў супольную кніжку пад загалоўкам „Дзеткі аднаго Бога”. Акуратная польская мова, арыстакратычны, спакойны выраз твару і добрыя манеры маёй спадарожніцы здраджвалі, што маю дачыненне з чалавекам непасрэдным. Спадарыня Альдона пазітыўна паставілася да зацікаўлення яе асобай. „Мая хата стаіць напроціў крыжа, — аб’ясніла яна, — лёгка мяне знойдзеце”.

Я рашыла не замаруджваць візіту і ўжо праз некалькі дзён з’явілася пад указаным мне адрасам. Спадарыня Альдона не скрывала задавальнення ад сустрэчы, папрасіла зайсці ў цёплы, гасцінны пакойчык. Хаця ногі выразна ёй не слухаліся, яна зараз жа справілася з накрыццём стала, на якім паявілася, між іншым, лепшая хатняя настойка і ласункі.

Гаспадыня згодна была падзяліцца гісторыямі свайго жыцця з чытачамі беларускай „Нівы”, але пажадала захаваць ананімнасць. Усё ж такі сучасныя крынчане не заўсёды пазітыўна ставяцца да прыметніка „беларускі”.

Мая субяседніца з’явілася на свет семдзесят пяць гадоў таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF