Ніва № 05 (2960), 03 лютага 2013 г.

Цэп і серп Алеся Барскага

Сяргей ЧЫГРЫН

Што такое серп — ведаюць усе. З дзяцінства памятаю вершаваны радок: серп і молат — смерць і голад. Пачуў я гэтую рыфмоўку ад старэйшых вяскоўцаў, але чаму яны так казалі — не разумеў, толькі бачыў гэтыя серп і молат на сцягах Савецкага Саюза. А вось як людзі ў вёсцы працавалі цэпам я ўжо не застаў, але яго бачыў. Ды і цяпер у старой бацькоўскай хаце ў вёсцы захоўваюцца два цапы. Для тых, хто не ведае, што такое цэп, скажу толькі, што гэта ручная прылада для малацьбы збожжа. Яна складаецца з доўгага драўлянага дзяржання — цапільна, да якога гужыкам і прывязкамі прымацоўваецца біч. Ды што гэта я пра цэп і пра серп. У Алеся Барскага „Аб цэпе і сярпе” ёсць цэлы раздзел у новай яго кнізе „Выбраныя творы”, што ў мінулым годзе пабачыла свет у Мінску ў выдавецтве „Кнігазбор” у вядомай серыі „Беларускі кнігазбор”, заснаванай у Беларусі яшчэ ў 1996 годзе: „Напэўна, старэйшыя дасканала памятаюць малацьбу цэпам зімою. Дваццаціградусны мароз, дзьме ў клуню вострым снегам шалёны вецер. Пад дзвярыма кладзеш некалькі кулёў, каб паўстрымаць гэтых шаленцаў, але яны знаходзяць сотні дзірак і шчылін, каб уварвацца на ток і залезці пад тваю мізэрную ватовачку. Адзіны ратунак — варушыцца ды моцна лупіць цэпам. Ну і лупілі ад раніцы да вечара. Лічыш снапы, а іх усё многа і многа, абмалочаных жа мала і мала. Калі, аднак, пасля такой катаржнай работы прыходзіў чалавек дахаты і клаўся спаць, тады, каб заснуць, не трэба было ніякіх параных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF