Ніва № 05 (2960), 03 лютага 2013 г.

Казка для Нявіннічкаў

Міраслаў ГРЫКА

Пан Фірлёнак заснуў, і, як ні дзіўна, адразу прачнуўся. Па сутнасці прачнуўся ў сне, ды не ў сваёй хрухляватай постаці, толькі ў асобе старога, сытага ад тлустых рыб маржа, які балдзеў пасля сняданку выгравацца на нагрэтых Сонцам камянах і падрэмваць... і перавальвацца з боку на бок, і не турбавацца нічым, і мець усё-ўсенька ў задніцы.

Якраз да мыса, дзе морж вылежваўся ад часу сытнага спажыцця тлустай рыбкі на разагрэтых камянях, падплыў айсберг. Як жа гэтая лядовая гара цудоўна іскрылася на Сонцы! Як захапляла!

— Які ж прыгожы айсберг! — падумаў морж, вышчэрыўшы да лядовай гары свае страшныя жоўтыя зубішчы.

Ды такая і ёсць краса маржоў! Калі яны сардэчна заўсміхаюцца, выглядае гэта пагрозліва. А калі хвалююцца, тады красамоўна маўчаць.

— Ды ўсё ж гэта дзіўнавата... — фукнуў праз нос тоўсты брыдкі морж.

— Ты штось сказаў, — пацікавілася лядовая гара.

— Што я сказаў!? — здзівіўся морж. — Ага... — прыгадаў сабе: „Ды ўсё ж гэта дзіўнавата...”.

— Як ты пасмеў! — гыркнула гара і глянула на маржа звысоку. — Ты нават не ў змозе зразумець, што для мяне значыць Сонца!

— Ды ж ведаю, — буркнуў морж, плавячыся ў сонечным цяпле. І тут перастаў гаварыць. Глядзеў на айсберг і адчуваў сябе шчаслівым.

— Гэта ўсё? — знервавалася лядовая гара. — Ты нічога разумнага не сказаў. Дасталі вы мяне, ты і гэты каменны мыс! Адыходжу. Прытым ты такі... трывіяльны.

Калі айсбергі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF