Ніва № 05 (2960), 03 лютага 2013 г.

Здароўе нацыі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пайшлі мы неяк увечары з сябрам пайграць у настольны тэніс. Толькі добрыя нашы намеры разбіліся як хвалі прыбою. Ледзь не адзінае месца ў горадзе над Нёманам — стары кінатэатр „Усход”, дзе былі тры тэнісныя сталы, аказаўся зачынены на рэканструкцыю. Побач будуецца палац забаў, які будзе належаць мясцоваму „камсамолу”, а будынак былога кінатэатра нібыта будзе да яго далучаны. Незразумела толькі, навошта зачыняць другое, не зрабіўшы першага. Але гэта ўжо даўняя прынёманская традыцыя. Нічога не зробіш — памкнуліся мы ў цэнтр горада, дзе яшчэ нядаўна быў більярдавы клуб. Але ад таго таксама не засталося следу. Гэты будынак таксама перададзены правільнай „маладзёжы” — там дзе раней было людна, зараз шматлікія сталы бара і гуляе вецер. За здаровы лад жыцця, так бы мовіць.

Заракаўся я неяк не пісаць увогуле пра айчынны спорт, але да тэмы падштурхнуў чэмпіянат свету па гандболе, які прайшоў толькі што. На ім Беларусь, што вярнулася ў эліту пасля доўгага перапынку, заняла 15-е выніковае месца. Нібыта дасягненне, лідар дружыны Сяргей Рутэнка назваў вынік увогуле бліскучым. Але адкуль такая нізкая самаацэна? На гэтым турніры беларусы выйгралі толькі ў дзвюх пасрэдных азіяцкіх зборных. А тым, з кім мы павінны былі быць прыкладна на адным роўні — Польшчы, Сербіі, Славеніі, Харватыі — саступілі. Тая ж маленькая Славенія выбіла з розыгрышу вялізную Расію. І для яе гэта становіцца нормай. Можна прыгадаць, як славенцы не пусцілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF