Ніва № 05 (2960), 03 лютага 2013 г.

Гадавіна Студзеньскага паўстання

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Сёлета мінае 150 гадоў ад выбуху Студзеньскага паўстання. Гэтая знамянальная гадавіна беражна адзначаецца ў нашай краіне, у тым ліку і ў Беластоку. З гэтай нагоды беластоцкі Дзяржаўны архіў наладзіў выстаўку дакументаў часу паўстання, а мясцовы Музей войска выстаўку нямногіх здымкаў з таго часу. Універсітэт у Беластоку наладзіў адмысловую навуковую сустрэчу.

Сам Беласток, які шмат гадоў да паўстання, разам з Беластоцкай акругай быў далучаны да Гродзенскай губерні, не адыграў па сутнасці ніякай ролі ў паўстанні. Баявыя дзеянні адбываліся ў аддаленні ад горада і таму тут памяткі ад тадышніх падзей не захаваліся, у тым ліку і дакументальныя; гэтыя апошнія беластоцкія ўстановы атрымалі звонку, у тым ліку з Гродна і Вільні. Гэта пра выстаўкі.

Больш змястоўнай была навуковая сесія з васьмі дакладаў. Прафесар Адам Чэслаў Дабронскі гаварыў пра легенду Студзеньскага паўстання, у тым ліку і пра яе „каляровыя” адценні. Бо ж гэтая падзея разглядаецца з розных пунктаў гледжання і па-рознаму з тых пунктаў бачыцца. А легенда — гэта толькі легенда, якая не заўсёды адлюстроўвае гістарычную праўду аб мінулых падзеях. Часта легендай карыстаюцца палітычныя дзеячы, падкаляроўваючы яе пад хвілінныя патрэбы. І часам складана выявіць, дзе тая легенда вырастае з гісторыі, а дзе яна адлюстроўвае актуальныя падфарбоўкі.

Прыхільнікі „белай” легенды адзначаюць, што ў Студзеньскім паўстанні актыўна задзейнічала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF