Ніва № 04 (2959), 27 студзеня 2013 г.

Каляды ў Іркуцку

Алег РУДАКОЎ

16,5 гадоў існуе Рэгіянальнае грамадскае аб’яднанне „Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Я. Д. Чэрскага” (ІТБК), і за ўвесь гэты час традыцыя збірацца на Каляды не прыпынялася ні разу!

Памятаецца ўжо далёкі 1997 год, калі ўпершыню на Каляды мы сабраліся ў актавай зале школы н-р 31 мікрараёна Зялёны і сваімі, тады яшчэ сціплымі сіламі правялі гэтае свята. Але вось што дзіўна: з першага разу стыль правядзення Калядаў не змяніўся ні разу. Ды і як яму змяніцца: гэта ж абрад! А ён павінен праходзіць традыцыйна!

Схема нашых Каляд была заўсёды адна і тая ж. Спачатку канцэрт нашых творчых калектываў і індывідуальных талентаў (але ўсё па-беларуску!), затым калядны блок з гумарам і традыцыйнымі песнямі, а потым танцы і бяседа (з тостамі і добрымі, зноў жа, традыцыйна беларускімі закускамі).

Ну, вось ужо пачынаючы з 2007 года, з’явілася яшчэ адна выдатная традыцыя.

Да нас на Каляды пачалі прыязджаць з канцэртнай праграмай знакамітыя артысты з Беларусі.

У 2007 годзе — лідар рок-гурту „Новае неба” Кася Камоцкая.

У 2008 годзе — бард і артыст тэатра і кіно Віктар Шалкевіч.

У 2009 годзе — кампазітар і музыка, лідар гурту сярэднявечнай музыкі „Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі.

У 2010 годзе — бард, паэт, кампазітар Алесь Камоцкі.

У 2011 годзе — бард, кампазітар, паэтка Таццяна Беланогая.

У 2012 годзе — этна-рок-музыка, кампазітар Зміцер Вайцюшкевіч.

І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF