Ніва № 04 (2959), 27 студзеня 2013 г.

Экуменія і страх

(гак)

— Пятнаццаць гадоў таму ніхто з нас не ўяўляў, што можа быць такое, — пачаў беластоцкі архіепіскап Іакаў, — каб каталіцкі іерарх прыносіў нам у дары міра св. Мікалая.

Мова пра падарак каталіцкага арцыбіскупа Эдварда Азароўскага, які прывёз святы алей у падарак праваслаўнай грамадзе. Міра было перададзена вечарам 19 студзеня г.г. у час экуменічнага набажэнства, якое традыцыйна ўжо адбывалася ў Свята-Духаўскай царкве ў Беластоку. Разам з каталіцкім іерархам на багаслужбу з’явіліся каталіцкія манашкі і вернікі. Прысутнічалі таксама мясцовыя ўлады: віцэ-ваявода Войцех Дзяжгоўскі, прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі і яго намеснік Адам Палінскі. Царкоўныя і свецкія ўладары рэгіёна гаварылі пра адно — пра паяднанне.

Ужо на пачатку свайго выступлення арцыбіскуп Эдвард Азароўскі засяродзіўся на асноўнай хрысціянскай каштоўнасці — на пакорнасці. Прапанаваў шукаць супольных момантаў у нашай гісторыі і сучаснасці. „Інакш, — гаварыў ён, — заўсёды будзе ў нас сварка. А зараз гэта нікому не трэба”.

Войцех Дзяжгоўскі падняў тэму „горшасці” праваслаўных:

— Не павінна здарыцца, каб з за веравызнання чалавек быў звольнены з працы. Калі такое ў нас адбываецца, трэба гэта прыкмеціць, навесці праўкі. Усе мы павінны гэтага даглядаць, змагацца з праявамі дыскрымінацыі, каб праваслаўныя не адчувалі сябе горшымі і чужымі...

Тадэвуш Трускаляскі ў сваю чаргу гаварыў пра праваслаўе як каштоўнасць рэгіёна. Пра тое, што разам ствараем дух і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF