Ніва № 04 (2959), 27 студзеня 2013 г.

За Бобрай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З ранішняга аўтобуса з Беластока ў Сувалкі, якім едзе каля дзесяці чалавек, сходжу ў Штабіне. Калісь-калісь называлася гэтая мясцовасць Асінкамі. А геаграфічны даведнік Польскага Каралеўства ад 1887 года паведамляў, што там была fabryka maszyn rolniczych...

Аднак тая фабрыка не ў самім Штабіне была, але ў адлеглай некалькі кіламетраў ад яго Гуце. Фабрыку заснаваў уласнік Штабіна Караль Бжастоўскі: „Słownik geograficzny Królestwa Polskiego” падае: „W r. 1818 hr. Brzostowski zniósłszy dwie dymarki, istniejące w Janówku i Lebiedzinie, wystawił w Sz. piec do wytapiania rudy łącznej wydobywanej z bagien nad Biebrzą, a w r. 1830 nowy wielki piec, którego miechy poruszała machina parowa. Zakład ten produkował rocznie około 4000 centn. żelaza (głównie naczyń kuchennych). Istniały tu także tokarnia, forniernia, zakład stolarski, kotlarnia i kuźnia. Fabryka ta dostarczała odlewów dla szluz przy budującym się Kanale Augustowskim. W r. 1820 Brzostowski zniósł w całych swoich dobrach pańszczyznę i pozaprowadzał szkółki z nauką obowiązkową”. Вырабы гэтай фабрыкі датрывалі нашага часу не толькі ў захаваных шлюзах канала. Пасля смерці Бжастоўскага машыны з ягонай фабрыкі былі пераведзены ў Гродна і мабыць адтуль у канцы ХІХ стагоддзя з’явіліся ў некаторых мясцовасцях сённяшняга Сакольскага павета чыгунныя помнікі, м.інш. у Гарасімавічах, Хільмонах ці Грабянях, што каля Гарадзішчан...

Варта адзначыць таксама іншую інвестыцыю (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF