Ніва № 04 (2959), 27 студзеня 2013 г.

І ў Сухаволі „гавораць па-простаму”

Уршуля ШУБЗДА

Апошнім часам можна заўважыць трэнд, каб ганарыцца гэтым, што гаворым „па-свойму”. На фейсбуку праводзіцца грамадзянская акцыя, дзе карыстальнікі, якія „howorat pa-swojemu” магуць упадабаць гэтую ж старонку і тым самым пацвердзіць, што тая мова блізкая іх сэрцу. У Сухаволі прайшла падобная акцыя, толькі ў больш стандартнай форме — на паперы. А на лакальную гаворку звярнула ўвагу асоба, якая сама сутыкнулася з ёю.

Сухаволя — невялікі горад, які жыве, дзякуючы комплексу школ і штотыднёваму торгу ў чацвер. Дастаткова прыехаць сюды ў час канікулаў і не ў чацвер, каб здзіўляцца пустатой таго мястэчка. І хаця, як заўсёды, прывітае нас лозунг „Цэнтр Еўропы” — стрымайма разбуханыя спадзяванні. Сам цэнтр Сухаволі гэта вялікі белы касцёл, а перад ім — плошча. Даўней раслі там конскія каштаны, стаялі лаўкі, дзе ахвотна хавалася моладзь з блізкага ліцэя з півам ці семкамі. Дрэвы трэба было зрэзаць, дзякуючы таму лепш відаць фантан — інвестыцыю вартую звыш мільёна злотых. Бурмістр Казімір Марцішэль адзначыў, што ў час крызісу не будзе ў Сухаволі больш грошай на такія інвестыцыі. Дадаў, што не бачыць сэнсу, каб фантан (хаця цешыць вока) быў неабходным жыхарам гміны. Аднак не ўсе пагаджаюцца са словамі бурмістра:

— Сухаволя гэта не хлеў і яе жыхары, выходзячы на вуліцу, маюць права, каб акружала іх красата, — сказала сухавольшчанка, усхваляваная словамі бурмістра.

Варта дадаць што фантан (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF