Ніва № 04 (2959), 27 студзеня 2013 г.

Штодзённая «нармальнасць».

Размова з Ірынай Лапо і Наталляй Русецкай

Мацей Халадоўскі:Для сярэднага беларуса паляк гэта...?

Ірына Лапо: — Гэта «пан», «пан паляк» з Захаду. Бярэцца гэта з расійскага мышлення беларусаў, з іх рускамоўнасці і чытання расійскай літаратуры, дзе ўмацаваны вобраз «пана паляка». Можа ў Брэсце, у поясе Палесся, на Гродзеншчыне жыве памяць аб супольным мінулым. Глыбей, на ўсходзе Беларусі, маецца агульны расійскі вобраз паляка. Не бярэцца гэта з асабістых кантактаў, а ў вялікай ступені з перадач СМІ і якраз з літаратурных тэкстаў.

Наталля Русецкая: — А мне здаецца, што мае гэта гістарычнае абумоўленне. Кіруючая эліта ў Беларусі была заўжды чужая. Гэта быў паляк або расіянін. І гэта засталося ў паўсюдным гістарычным мышленні. Беларускі народ гэта перш за ўсё сяляне. Так, як гэта ёсць у гэтай частцы сярэднага пояса Еўропы. Так маюць літоўцы ці латышы. Мы гэта сяляне, а кіруючыя намі гэта «паны». І так засталося.

Ірына Лапо: — Засталося, і мае моцную падтрымку з боку пальшчызны, перш за ўсё з за формы звароту «пані», «пан». Гэта адначасова пускае ў рух гістарычны пункт гледжання. Такія рытарычныя фігуры не даюць забыцца аб мінулым, у тым ліку аб сацыяльных падзелах.

Польшча для Беларусі гэта добры сусед?

Ірына Лапо: — Гэта залежыць для каго: для кіруючых, інтэлектуалаў, звычайных людзей?

Для інтэлектуалаў?

(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF