Ніва № 04 (2959), 27 студзеня 2013 г.

Праўда пра найсапраўдную праўду

Міраслаў ГРЫКА

Як берэтам кінуць ад беларускай мяжы, у ваколіцы Нарвы паявілася некалькі воўчых ватаг. Не сноўдаюцца галодныя, таму не скрыгічуць зубамі ад голаду. Я прынамсі не чуў. Яны сытыя тым, што ўпалююць у лесе. Заглянулі, праўда, раз ці два разы ў запушчаны куратнік, напалі нават на адно пакінутае там яйка, а апошняй у ваколіцы карове пашчупалі для жарту азадак, ды гэта ўсе іхнія псоты. Наогул пазбягаюць людзей, не баламуцяць нават знікаючай папуляцыі Чырвоных Шапачак у школьным узросце. Дарэчы, тыя, асвоеныя з воўчым быццам бы позіркам прэм’ера Туска, які расказвае ў тэлебачанні казкі на добры сон, ваўкоў перасталі баяцца. Аднак, незалежна ад узорных паводзін, нарваўскія ваўкі не падабаюцца Аляксандру Лукашэнку. На апошняй сустрэчы з журналістамі з Беларусі і іншых навакольных краін даў гэтаму выраз сказаўшы, што „вакол Беларусі ходзяць і скрыгічуць зубамі зграі галодных ваўкоў”. Як вядома, прэзідэнт ніколі не маніць. Ну можа крышку мінаецца з праўдай. А гэта можа прытрапіцца кожнаму. Толькі што большасці людзей здараецца гэта рэдка і найчасцей мімавольна, затое Лукашэнку звычайна. Працягваючы сваю атаку на ваўкоў, абвінаваціў іх у аказванні „ўплыву на некаторых людзей, якія крычаць: палітвязні!”. Трэба дадумвацца, што той крык з’яўляецца голасам супраціву абаронцаў усіх зачыненых у лагерах палітычных праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. — Ды якая тут гаворка пра палітвязняў, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF