Ніва № 03 (2958), 20 студзеня 2013 г.

Куцця і калядаванне ў Арэшкаве

Аляксей МАРОЗ

Непублічная падставовая школа ў Арэшкаве паспяхова дзейнічае ўжо другі школьны год. Настаўнікі разам з бацькамі ладзяць дзеткам разнародныя мерапрыемствы, некаторыя з якіх адкрытыя для жыхароў Арэшкава і навакольных вёсак. Вучні выступаюць па-беларуску на ўроках роднай мовы, на песенных і дэкламатарскіх конкурсах і ў час школьных урачыстасцей. З беларускай праграмай дзеткі прыгожа запрэзентаваліся ў час Куцці, якую ўжо традыцыйна наладзілі ў Арэшкавае перад святамі Божага Нараджэння паводле юліянскага календара.

Дзеткі, настаўнікі, бацькі і сямейнікі 3 студзеня сабраліся ў спартыўнай зале школы. Вучні запрэзентавалі вельмі багатую праграму на беларускай мове, якую падрыхтавалі пад наглядам настаўніцы беларускай мовы і заадно настаўніцы пачатковага навучання Ірэны Герасімюк, якая здаўна займаецца з мясцовымі вучнямі. Прадстаўленне распачалося з падрыхтоўкі да апошняй вячэры перад Раством Хрыстовым, у час якой вучні прыносілі на стол посныя стравы і адначасна размаўлялі аб надыходзячым святкаванні. Куцця распачалася з малітваў і спажывання прасфоры. Дзеткі не забылі пакласці сена пад абрус і пакінуць пустое месца для неспадзяванага госця.

— Мы ж беларусы і таму супольна з дзеткамі падрыхтавалі праграму на беларускай мове, — заявіла настаўніца Ірэна Герасімюк, звяртаючы ўвагу, што ўсе вучні ходзяць на заняткі па беларускай мове і ў мінулых гадах таксама рыхтавалі Куццю згодна з мясцовым абрадам. — У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF