Ніва № 03 (2958), 20 студзеня 2013 г.

Усё лятуць і лятуць тыя коні

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Не жыве Станіслаў Пазнанскі — аўтар назвы беларускіх праграм на Радыё Беласток „Пад знакам Пагоні”.

У яго на першым месцы быў чалавек. Ці то герой перадачы, ці слухач. У чэрвені сёлета споўніўся б яму 71 год. Каб жыў... 10 студзеня 2013 г. памёр у Беластоку Станіслаў Пазнанскі — выдатны радыёжурналіст, рэпартажыст, аўтар беларускіх перадач на Радыё Беласток.

*

Большасць свайго жыцця правёў на Беласточчыне, тут жа ажаніўся, працаваў. Дарэчы, і нарадзіўся на Падляшшы, у беларускім Берасці, дзе і ўзрастаў. Калі сям’я пераехала з Савецкай Беларусі ў Польшчу, як большасць рэпатрыянтаў пасялілася на поўначы краіны. Але ўсё роўна цягнула да роднага. Закончыў беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце і з 1969 года апынуўся ў Беласток. Ано толькі некалькі апошніх гадоў, пасля выхаду на пенсію, правёў у Торуні. Але на апошнія хвіліны жыцця вярнуўся ў Беласток. Праўда, нават на пенсіі час ад часу прыязджаў на Падляшша. Тут жа пражывае частка ягонай сям’і. Час ад часу заходзіў на радыё, але штораз менш было тут ягоных сяброў. А маладыя не надта цікавіліся былымі супрацоўнікамі. Але цягнула яго сюды. Мо не завершыў нейкай перадачы, мо забыўся адказаць на ліст...

Стась працаваў на беластоцкім радыё найперш рыхтуючы перадачы на беларускай мове, праўда, усяго 15 хвілін у тыдзень. Потым на яго месца прыходзілі іншыя, а яго ж пераводзілі ў іншыя рэдакцыі — эканамічную, публіцыстыкі ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF