Ніва № 03 (2958), 20 студзеня 2013 г.

Жартавалі да рання!

Ганна КАНДРАЦЮК

Коб ты шчэ пожыў, — пажадала свайму шлюбнаму, — а то самому тяжко... Бабулька дазванілася на Радыё Рацыя, каб павіншаваць свайго мужа Васю з надыходзячымі імянінамі. Дзеда нядаўна адратававалі пасля інсульту. Доктар гаварыў: To będzie cud jak przeżyje... І цуд адбыўся. Зараз бабуля пажадала сабе і свайму мужу крышку здаровечка: — Грошы то нэконэчно, — дадала яна, — бо вжэ нэ вэльмі путрыбны!

Гэтае пажаданне найбольш уразіла за тысячы астатніх, якія цягам усёй навагодняй ночы з 13 на 14 студзеня 2013 года чуліся па Радыё Рацыя.

Усю ноч, калі ідзе пра пажаданні, царыла вершаваная творчасць: Каб за год даждалі і зноў закалядавалі! Каб шчасце ў вас вялося і добра ўсім жылося!

Час ад часу рыфмаванкі вязаліся з прозай, выспетай у агульнапольскіх медыях. Тое, што 13 студзеня праходзіла акцыя Вялікага аркестра святочнай дапамогі мела сваё значэнне:

Каб Радыё Рацыя было як Аркестр Оўсяка — сто лет і адзін дзень! — гэта былі пажаданні ад дзядзькі з Гайнаўкі. Пасля гэты цудоўна-квяцісты тэкст паўтаралі іншыя.

Менавіта з за таго паўтору яшчэ перад поўначчу змарыў сон.

* * *

Спалучэнне Вялікага аркестра святочнай дапамогі з Новым годам паводле юліянскага стылю нарабіла смаку:

— То хоць пастраляюць! — пачула я ад старэйшых дзядзькоў пасля выхаду з беластоцкай царквы...

Спадзяванне збылося яшчэ дзве (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF