Ніва № 03 (2958), 20 студзеня 2013 г.

Да 150-годдзя Студзеньскага Паўстання. Пра Кастуся Каліноўскага і яго эпоху

Сяргей ЧЫГРЫН

Яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў паміж беларускімі гісторыкам Міхасём Бічом і літаратуразнаўцам Уладзімірам Казберуком узнікла спрэчка ў пытаннях грамадска-палітычных поглядаў Кастуся Каліноўскага. Уладзімір Казбярук лічыў дзейнасць Кастуся Каліноўскага выключна польскай. Міхась Біч не пагаджаўся з такімі аргументамі і казаў, што погляды Уладзіміра Казберука супадаюць з ацэнкай дзейнасці Кастуся Каліноўскага савецкай гістарыяграфіяй 1930-х гадоў. Але навуковыя даследчыкі пагадзіліся ў адным моманце, што падзеі звязаныя з паўстаннем 1863-1864 гадоў можна лічыць пачаткам беларускай нацыянальнай ідэі ці, прынамсі, пачаткам пачатку.

Пра гэта і пра іншыя факты і падзеі, звязаныя з Кастусём Каліноўскім і яго эпохай у дакументах і культурнай традыцыі можна даведацца з мінскага выдання. Зборнік складаецца з матэрыялаў VII Міжнароднай навуковай канферэнцыі Беларускага гістарычнага таварыства, якая адбылася ў Мінску.

Аўтары кнігі „Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі” цікава і грунтоўна разглядаюць аспекты разгортвання антырасійскага паўстання на беларускіх землях, жыццёвы шлях яго кіраўніка, а таксама духоўную спадчыну Кастуся Каліноўскага і ягонае месца ў беларускай культурнай традыцыі.

Як лічаць гісторыкі Аляксандр Краўцэвіч і Алесь Смалянчук, прыйшоў час правесці свайго роду рэвізію нашых ведаў пра Кастуся Каліноўскага, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF