Ніва № 03 (2958), 20 студзеня 2013 г.

Я не плачу, я рэальна думаю...

Уладзімір СІДАРУК

У 47 нумары „Нівы” ад 18 лістапада 2012 года друкаваўся допіс М.К. п.з. „Не ведаю ў чым справа”. Аўтар піша так: „Няма чаго плакаць над разлітым малаком (...). Так як ніхто не верне моладасці з усімі яе добрымі атрыбутамі, так ніхто не верне светлага мінулага чыгуначнай Чаромхі з тысячамі рабочых, якія абслугоўвалі стратэгічны вузлавы цэнтр”. І далей: „Я ўжо не ведаю ў чым справа, спадар Сідарук! З аднае стараны плённы карэспандэнт „Нівы” наракае, што заняпаў чыгуначны „стратэгічны вузлавы цэнтр”, а з другой стараны, калі ўлада хоча прызначыць на мадэрнізацыю чыгункі 30 мільярдаў, то экспазе прэм’ер-міністра Туска гэта пустаслоўная гамонка”. Вось што скажу, паважаны калега. Я не „плачу над разлітым малаком”, я рэальна думаю. Прэм’ер-міністр не сказаў у экспазе, што ўрад „прызначае 30 мільярдаў на рэструктурызацыю чыгункі, толькі што „хоча прызначыць”. У маім разуменні „даць”, а „хацець прызначыць” гэта дзве розныя справы. Таму выказванне прэм’ера Туска я назваў „пустаслоўнай гаворкай”. Зараз вядома, што Польшча не атрымае з ЕС 300 мільярдаў. Не будзе таксама 30 мільярдаў на мадэрнізацыю чыгункі. „Спадзяваўся дзед на мёд, то лёг спаць не еўшы” — кажа народная прымаўка.

А наконт заняпаду Чаромхі ў мяне свой пункт гледжання. Памылкай было, на маю думку, расчляненне прадпрыемства ПКП. Гаварылася тады, што дзяржаўная фірма пазбаўленая асновы існавання, бо не дбае пра маёмасць. Падрыхтаваны абы-як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF