Ніва № 03 (2958), 20 студзеня 2013 г.

Аповед матыля

Міраслаў ГРЫКА

Прыгожую маем вясну гэтай зімою! Толькі студзень, а тэмпература блізкая Цэльсіевага нуля. Праўда гэта, што з начным адхіленнем тэмпературы ніжэй, ды на працягу дня зноў вышэй. Прытым неабавязкова крыху. Таму рэшткі спурхлелага снегу маланкава распускаюцца ў разлеглыя калюжыны. Адна такая распаўзлася пад вокнамі маёй хаты, таму маю яе на вачах. Там такая смольная вада, як пасля купання сотні дрывасекаў. Усё ж, адбітае ў ёй неба ззяе чыстым блакітам. Нават высокія воблачкі пагодліва люстрацца на цёмнай глыбіні. Ды... хопіць гэтых распаэтычненых хваляванняў.

Прыгнятае мяне проза жыцця. Замест канца свету дачакаўся я канца каляндарнага года. А тут рахункі неаплачаныя, сяброўскія даўгі непааддаваныя. Ці гэта таму, што я так упарта чакаў таго віднага канца свету? От такога: шурум-бурум, і па праблемах! А тут на табе! Свет кіруецца да свайго знішчэння няспешна, памаленьку і паслядоўна быццам судовы прыстаў з даручэннем аб аплаце з нявызначаным тэрмінам. Невядома калі ён пастукае ў дзверы, ды ўсё ж пастукае. Урэшце ж наша жыццё гэта толькі крэдыт, які трэба пагасіць. Прытым з вялікім працэнтам. Ніякі канец свету не звольніць нас ад таго абавязку. Няма ад гэтага адклікання. Прытым свет мае больш канцоў чым мы мяркуем. Таму, вось, невядома, якога нам найбольш трэба баяцца. Напрыклад, мая суседка Філіпашчынская штодзень варыць боршч. Раз на рабрынках, ды гэта рэдка, бо найчасцей посны, бо на такі ёй стае. Ды не дай Бог, каб не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF