Ніва № 03 (2958), 20 студзеня 2013 г.

Кансервы без тамату

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мінулі навагоднія святы і беларуская палітычная апазіцыя ажывілася. Ледзь не кожны дзень чуваць новыя ініцыятывы і прапановы. Але не пакідае ўражанне, што заявы гэтыя робяцца толькі з аднае прычыны — маўляў, нельга сядзець, трэба нешта абавязкова рабіць, трэба дзеіць. З іншага боку, ёсць і адваротная пазіцыя — „ні міру ні вайны, а армію распусціць”, ці іншымі словамі як у народнай прымаўцы — сядзі ў будзе і чакай, што будзе. Адны з году ў год заклікаюць ісці ў масы, даводзіць народу праўду і шырыць ужо досыць хісткія шэрагі партыйных і грамадскіх структур. Іншыя прапаноўваюць кшталтаваць эліты і чакаць ні то сацыяльных зрухаў, ні то „самавыспявання” таго ж народа. Па гэтай прыкмеце аформіліся лагеры „ўдзельнікаў” і „байкотчыкаў”.

Для ўсіх, хто хоць раз сур’ёзна браўся аналізаваць сітуацыю, відавочна, што кожнага, хто на тым ці іншым этапе выяўляе сябе як сапраўды ўплывовы ці досыць радыкальны лідар, улада, якая мае процьму рэпрэсіўных механізмаў, нейтралізуе. Зянон Пазьняк у сярэдзіне дзевяностых гадоў, Аляксандар Казулін у 2006 г., Андрэй Саннікаў у 2010 г. — абараніць іх і захаваць як адзінага лідара апазіцыі не было ніякіх шанцаў. Ці ў змозе зараз хто-небудзь з іх прэтэндаваць на статус адзінага — адказ ляжыць на паверхні — канешне не. Яшчэ шэраг грамадска-палітычных аўтарытэтных лідараў — Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч — дагэтуль у зняволенні і могуць уздымаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF