Ніва № 02 (2957), 13 студзеня 2013 г.

У Чаромсе мы не зусім чужыя

З Артурам Пушкарэвічам і Аннай Катовіч-Пушкарэвіч, артдэкаратарамі, аўтарамі маркі AZE DESIGN, якія сталі вядомымі ў свеце, гутарым у час адкрыцця іх выстаўкі ў беластоцкай Галерэі Сляндзінскіх.

Ніва: — Гэты чырвоны матыў на белым дыване напамінае беларускую вышыванку?

Анна Катовіч-Пушкарэвіч: — Так, гэта фрагмент узору з народнага ручніка, тэхналагічна зменены ў стылі 1960-х гадоў. Ведаеце, карыстанне з розных узораў і тэхналогій гэта звычайная людская практыка. Чалавек заўсёды карыстаўся тым, што было, толькі паказваў гэта ў сучаснай яму тэхналогіі.

Н: — Адкуль такое зацікаўленне падляшскай этнаграфіяй?

Артур Пушкарэвіч: — У момант, калі мы пераехалі з Варшавы жыць у Апаку, аказалася, што гэтая якасць жывая і патрэбная людзям. Гэты свет існуе ў штодзённым жыцці. Для нас гэта было новае адкрыццё, яно паказалася нам моцным і праўдзівым, таму зацікавіла.

Н: — Зараз этнадызайн вельмі модны ў свеце, але, калі Вы пачыналі, такога паняцця яшчэ не існавала. Вы, можна сказаць, першапраходцы...

АП: — Сапраўды, калі мы пачыналі, гэтага не было. Сёння, гэты трэнд настолькі разбухаўся, што пачалася стварацца нейкая цэпэлія...

Н. — Ці не было так, што ў Вашым выпадку спрацавала сямейная традыцыя. Калі з Варшавы Вы пераехалі жыць у Апаку, а пасля ў Беразышча, гэта было свайго роду (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF