Ніва № 02 (2957), 13 студзеня 2013 г.

Госць у дом, Бог у дом

Іаанна ЧАБАН

Калёнія Студзёнка раскінулася ў маладаступных нетрах Кнышынскай пушчы. Парусот метраў далей дажываюць помнікі колішняга вершалінскага цэнтра свету. Як кажуць навакольныя старажылы, назва гэтай мясцовасці бярэцца ад яе неглыбокіх, лясных калодзежаў — студзёнак. Як калісь, так і цяпер стаяць там дзве хаты. У адрозненні ад навакольных вёсак, яны ніколі не пуставалі, але і рэдка заставаліся ўласнасцю аднаго роду. Адна з іх знаходзіцца ў руках крынскага надлясніцтва, у другой жыве сямідзесяцідзевяцігадовая Надзея Мішчук з сям’ёю.

Спадарыня Надзя з сённяшняга пункту гледжання чалавек даверлівы. Нават незнаёмых адразу запрашае ў свае парогі. У жыцці моцна трымаецца жалезных прынцыпаў. Правіла нумар адзін: „Госць у дом, Бог у дом”. Прышэльцам разбувацца не дазваляецца. Іх месца за застаўленым сталом, дзе нават курыць можна колькі „душа пажадае”. Як сама кажа, хаця са здароўем не найлепш, але сіл яшчэ хапае, каб змыць падлогу. Такая ўжо яе натура. За перадкалядным, кухонным сталом частавалася я гарачай гарбатай і размаітымі пірагамі, прывезенымі ўнучкам з Саколкі. „Пакуль не з’ясі, дахаты не адпушчу”, — раздаўся прыгавор гасціннай гаспадыні. Спадарыня Надзя задаволена, што хаця жыве далёка ад людзей, то заўсёды іх тут дастаткова. Заглядаюць з ахвотай і сваякі, і леснікі, і, як сёння, зусім незнаёмыя. Яна не ў змозе адказаць на пытанне, што іх тут так прыцягвае, але прызнаецца, што найчасцей знаёміцца з людзьмі вучонымі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF