Ніва № 02 (2957), 13 студзеня 2013 г.

Ушанавалі памяць свяціцеля Мікалая Цудатворца

Аляксей МАРОЗ

У Комплексе школ у Чыжах святкуюць так, як вернікі праваслаўных прыходаў у Чыжоўскай гміне. У пачатку студзеня ладзяць «Куццю», «Шчодры вечар» адзначаюць паводле юліянскага календара, а «Масленіцу» арганізуюць перад Вялікім постам, згодна з праваслаўнай традыцыяй. Святкаванне ў гонар любімага ў праваслаўным свеце свяціцеля Мікалая Цудатворца ладзіцца для ўсіх вучняў Падставовай школы ў Чыжах таксама 19 снежня, а не 6 снежня, як святкуе амаль уся Польшча. Праўда, у школе ў Чыжах у час класавых сустрэч сталі таксама ладзіць «Мікалайкі» згодна з грыгарыянскім календаром, але гэтыя імпрэзы не набываюць агульнашкольнага характару.

— Сённяшняе святкаванне ў гонар святога Мікалая прадвяшчае, што хутка будзем святкаваць Божае Нараджэнне, якога вы так нецярпліва чакаеце. Атрымаеце тады падарункі, але смакоцце згодна з традыцыяй раздаецца таксама ў сённяшні дзень, — заявіў, звяртаючыся да сабраных дырэктар школы ў Чыжах Міраслаў Пяткевіч. Прывітаў ён вучняў, бацькоў і настаўнікаў, якія 19 снежня мінулага года сабраліся ў гімнастычнай зале на святкаванне ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца. Распачалося яно з прадстаўлення, у час якога вучні расказвалі пра жыццё Мікалая Цудатворца і паказвалі, як ён патаемна дапамагаў патрабуючым людзям. Будучы епіскапам, жыў скромна, з вялікай пакорай і згодна з хрысціянскім навучаннем. Дайшоў да святасці і зараз дапамагае многім людзям, якія моляцца да яго за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF