Ніва № 02 (2957), 13 студзеня 2013 г.

Паберажомся

Віктар САЗОНАЎ

Беларусь увайшла ў аб’яўлены яе кіраўніцтвам год беражлівасці. Ідэя не новая. Яшчэ кіраўніцтва СССР, як убачыла, што давяло эканоміку да краху, абвесціла неўміручы лозунг, што эканоміка мусіць быць эканомнай. Цяпер нешта падобнае ў нас. Цікава, чаму нам, беларусам, менавіта цяпер стала так патрэбна стаць такімі беражлівымі?

Колькі разоў мы чулі ад айчыннай сістэмы прапаганды, што чарговы год, ці нават нейкая канкрэтная зіма будуць пераломнымі. Перазімуем, маўляў, а там лягчэй будзе. Ці збяром багаты ўраджай, і ўсе праблемы адыдуць у небыццё. І народ стараўся. Ураджаі збіралі нібыта багатыя, зімы неяк перазімоўвалі. І вось дайшлі нарэшце да вострай неабходнасці стаць надзвычай беражлівымі.

Здавалася б, калі меркаваць па заявах усё той жа дзяржаўнай прапаганды, мы ўжо даўно павінны прайсці тую рысу, дзе адзіным варыянтам не згубіць порткі ёсць тужэйшае зацягванне дзяжкі. Бо ўжо хутка два дзесяткі гадоў міне з таго часу, калі кіраўніцтва пачало рабіць усё правільна, усё бездакорна і беспамылкова. І краіну з каленяў падняло, і эканамічныя сувязі, разарваныя пасля скону СССР, аднавіла. І не дало прыватызаваць народнае багацце ў выглядзе калгасаў ды дзяржаўных прадпрыемстваў. І прадпрыемствы тыя аднавіла ды мадэрнізавала. І датацыі ў сельскую гаспадарку не шкадавала. Аграгарадкі прыдумала. І шмат чаго яшчэ прыдумала. І гэта толькі дасягненні ўнутранай палітыкі.

На знешнепалітычным полі поспехі яшчэ большыя. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF