Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Каля Кузніцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нейкі час таму дабраўся я да Кузніцы, а там адвёў увагу яе нараджэнцу Міхалу Каяловічу. Аднак маё адступленне яму было толькі пэўнага роду цікавінкай, пэўнага роду прымеркаваннем да сённяшніх палітычных працэсаў, бо Каяловіч не прыцягвае істотнай увагі шырокай публікі. Ёсць жа процьма ўсялякага народу з менш ці больш арыгінальнымі грамадскімі меркаваннямі, а Каяловіч на гэтым фоне бачны не як нейкая вялікая фігура, але як звычайная пешка. Таму вярнуся да самой Кузніцы.

Пачаткі Кузніцы трэба звязваць з аглядкай на мясцовую тапаграфію, а дакладней — з наяўнасцю недалёкай княжацкай сядзібы ў Гародні ды руднямі ў даліне рэчкі Ласосны. І да заснавання замка ў Гародні былі ў наваколлі пасяленні, але яны яшчэ не далі выразнай інфраструктуры. Гародня ў летапісах пачатку ХІІ стагоддзя згадваецца як цэнтр Гарадзенскага княства, а гэта абазначае, што там верагодна быў замак. І для патрэб гэтага замка на навакольных руднях сталі ўзнікаць гораны, пра што здаецца падказваць і тапанімія мясцовасцей даліны Ласосны: Кузніца і Кавалі.

Больш рашучы штуршок для развіцця атрымала Кузніца ў XVI стагоддзі ў выніку палітычных працэсаў у больш шырокім наваколлі. Менавіта ў 1526 годзе да Кароны была далучана Мазовія, з новым княжацкім асяродкам Варшавай, у якую пачаў пераносіцца цэнтр грамадскага жыцця тагачаснай Польшчы. А гэта, у сваю чаргу, выклікала таксама і змену дасюлешніх галоўных шляхоў, што злучалі сталіцу Вялікага Княства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF