Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Кароткі лёс Веры Белакоз

Сяргей ЧЫГРЫН

Рыхтуючы кнігу Алеся Белакоза „Музей у Гудзевічах”, шмат чуў ад Алеся Мікалаевіча шчырых успамінаў пра ягоную родную сястру Веру Белакоз. Ён заўсёды ласкава называе яе Верачка: „Верачка выкарыстоўвала кожную хвіліну, каб выхаваць мяне патрыётам. Калі мне і ўдалося здзейсніць нешта значнае, то толькі дзякуючы беларускасці Верачкі”.

Вера Белакоз нарадзілася 26 ліпеня 1921 года ў вёсцы Юраўляны Крынскай гміны Сакольскага павета на Беласточчыне ў сялянскай сям’і. З дзяцінства фармаваўся характар дзяўчынкі. Была яна вельмі даверлівай, шчырай, уражлівай да няпраўды. Аднойчы яе маці напякла аладак з грыкі. Вера сабрала дзяўчынак з вёскі і прапанавала: „Я вас пачастую смачнымі грычанікамі, а вы пачастуйце тым, што вам мама нарыхтавала на дзень”. Дзяўчаты пагадзіліся. Вера раздала ўсім па дзве аладкі, хаця самой і сястры засталося па адной. А потым пайшлі да сяброўкі Валі. Але Валя забегла дамоў, зачыніла дзверы і нікога не ўпусціла ў хату. А сама села каля акна і пачала есці крупнік. Вера папярэдзіла, што калі Валя зараз жа не пачастуе крупнікам дзяўчынак, так, як дамаўляліся, то яна паб’е шыбы ў вокнах. Але Валя дзвярэй не адчыніла. І ўсе шыбы былі пабіты. Бацька Веры Белакоз цэлы дзень шкліў вокны суседа.

Вера сапраўды была справядлівай. Алесь Белакоз прыгадвае, што Верачка часам пачастуе ўсіх смачнымі грушамі, то зварыць яйкі і ўсім раздасць, то грошай дасць бяднейшым, якія бацька прывёз з Амерыкі. А калі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF