Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Аля, грыль ужо згас!

Аляксандра САСНОВА

1.

Аля і Грыша сённяшняй беларускай перадачы Радыё Рацыя чакалі ў настроі больш радасным, чым заўсёды. Здавалася нават, што бацька апрануў лепшую кашулю, а маці спякла кавалак замарожанай пад нагоду качкі і памяняла абрусок на стале. Гучна ніводнае з іх не сказала пра гэта словам, але абое ведалі, для чаго гэтыя падрыхтоўкі.

Наймалодшая дачка пару дзён таму на Фейсбуку ўкінула інфармацыю, што з нагоды юбілею 35-годдзя шлюбнага жыцця сваіх бацькоў яна выслала пажаданні ў „Пажадальную песню” ў беластоцкае радыё. Праўда, 35 гадоў, ад цёплага ліпеньскага дня ў 1977 годзе, мінала якраз цяпер. Гады прайшлі незахутка, незапавольна.

Святкаванне было двайное — нядаўна завяршыўся рамонт іхняй хаты. Уклалі яны ў яго не толькі шмат грошай, але і сэрца. Ужо некалькі турыстаў пыталася, ці гэта не на продаж.

Першыя пажаданні былі, здавалася ім, доўгія, як і песні пусканыя вядучымі. Не дачакацца! І як то ў жыцці, у чаканы момант, хтосьці стукае ў дзверы — быццам у фільме. Аля і Грыша нават не пракаментавалі гэтага варварскага набегу на іхнюю хату і святкаванне пры радыёпрыймачу. Павярнулі толькі галовы ў бок дзвярэй, з якіх хутка выхінулася трое людзей.

— Добры вечар! — крыкнула па-польску жанчына ў чырвонай сукенцы. — Мы прыйшлі пазнаёміцца з вамі, калі ласка. Гэта Зузя і Рысек з Кракава, будуць жыць тут з вамі па-суседску...

— А няхай іх! — падумаў Грыша.

— ... а я з’яўляюся іхняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF