Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Прыгожыя словы і найгоршая магіла

Ганна КАНДРАЦЮК

Гэтай навіны я чакала ў хваляванні два тыдні. Усё ляцела з рук, у галаве панаваў хаос як перад напісаннем важнага твора, калі ў працэс уключаецца метафізіка. Урэшце пасля пятай вечара зазвінеў званок, прыйшла жаданая эсэмэска. Радны горада Беластока Славамір Назарук іфармаваў: Uchwała podjęta — za 21, przeciw 0, wstrzymało się 0, reszta nieobecna... Не менш усцешылі словы спадара Назарука, якому я пазваніла з падзякай за добрую навіну:

— Гэта наша супольная справа, — адказаў.

Справа датычыла ўвекавечання памяці кампазітара Яна Тарасевіча. Якраз 17 снежня 2012 г. радныя горада, ужо адвячоркам, адсвяткаваўшы ў той дзень экуменічную Вілею, аднагалосна прагаласавалі за прапанову Форуму меншасцей Падляшша, каб імя беларускага музыканта прысвоіць дарожнаму колу ў квартале Выгода. Здавалася б, звычайная справа, так павінна быць, так прынята ў цывілізаваным свеце. Ян Тарасевіч на такі жэст поўнасцю заслужыў. З Беластокам быў звязаны ад пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя, тут таксама жыў у 1947-1961 гг. У Беластоку скампанаваў шмат твораў, аднавіў кампазіцыі, якія загінулі ў пажарышчах войнаў, паўплываў на лёс многіх вучняў. Чатырох з іх будуць прыняты ў Звяз польскіх кампазітараў (ZKP). Гэта Тэрэза Казакевіч-Адамчык, Збігнеў Папельскі, Міраслаў Кулікоўскі і Ежы Максымюк. Апошні, дырыжор сусветнай вядомасці, пра Тарсасевіча сказаў: Ежы Максымюк, якога ведаеце, гэта заслуга прафесара Тарасевіча. Ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF