Ніва № 01 (2956), 6 студзеня 2012 г.

Палічанскі прагрэс

Палічанскі прагрэс

Калі 10 лютага 2010 года ў салэцтве Палічна праходзілі выбары солтыса і салэцкай рады, жыхары вёскі былі падзелены. Не было аднадумнасці ў народзе. Частка была на баку старога солтыса (24 гады на пасадзе знаходзілася Ірэна Зінчук), іншыя пагаджаліся на перамены. Канчаткова на пасаду солтыса былі прад’яўлены два кандыдаты: Альжбета Каравай і Анна Зінчук. У выніку галасавання Альжбета Каравай перамагла саперніцу ў прапорцыі 30:12 галасоў. Новую салэцкую раду склалі Ірэна Зінчук (33 галасы), Кшыштаф Зінчук (35) і Уладзімір Назарук (25).

Перамены на пасадзе солтыса не толькі не адмянілі напружанай атмасферы ў вёсцы, але яшчэ больш абвострылі непрыемныя міжлюдскія адносіны. Прытым алею да агню падлілі выбары раднага. За гэты мандат хадайнічала Уршуля Яноўская, важак мясцовых пажарнікаў. Але перамагла Аліна Зазулінская, прадаўшчыца вясковай крамы, маладая поўная энергіі жанчына з суседняга Курашава.

Нягледзячы на праблемы новаабраная солтыс з раднай рашылі наперакор усяму пераадолець усялякія перашкоды. Вялікую дапамогу ў гэтай справе атрымалі ад перасяленцаў — сужонства Агаты і Дар’юша Сківінскіх. Сківінскія пасяліліся ў Палічнай больш за дзесяць гадоў таму па рэкамендацыі Гайнаўскага старосты Уладзіміра Пятрочука (іхнія дочкі разам вучыліся ў вышэйшай навучальнай установе). Купілі драўляны дом па былой пошце, добраўпарадкавалі кватэру. Пачаткова прыязджалі толькі на ўік-энды. Прыпушчанскі краявід, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF